Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пераказалі Ўкраіне расейскія гарантыі


Чак Хэйгел
Чак Хэйгел

Міністар абароны ЗША Чак Хэйгел перадаў афіцыйнаму Кіеву гарантыі Масквы, што расейскі канвой з гуманітарнай дапамогай, прызначаны для ўсходняй Украіны, «не стане падставай для ваеннай інтэрвэнцыі ва Ўкраіне».

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», у сераду Хэйгел правёў тэлефонную размову са сваім украінскім калегам Валерыем Гелетэем.

Канвой з больш чым 200 грузавікоў, якія, па заявах Масквы, загружаныя харчаваньнем, коўдрамі і іншымі прадметамі першай неабходнасьці, сёньня ўвайшоў на тэрыторыю Ўкраіны. Украінская ўлада выказвала падазрэньні, што ў грузавіках можа ўтрымлівацца ваенная дапамога, прызначаная прарасейскім сэпаратыстам.

«Міністар Хэйгел перадаў сутнасьць размовы зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу наконт расейскага гуманітарнага канвою і гарантыі міністра Шайгу, што канвой не зьяўляецца сродкам ваеннай інтэрвэнцыі», — заявіў прэсавы сакратар Пэнтагону контр адмірал Джон Кірбі.

«Міністар Хэйгел паведаміў, што перадаў міністру Шайгу, што канцэнтрацыя расейскіх транспартных сродкаў і сіл каля мяжы спрыяе далейшай эскаляцыі напружанасьці, і падкрэсьліў, што любыя перамовы аб спыненьні агню павінны ўключаць прадстаўнікоў Украіны», — дадаў Кірбі.

Як заявіў Пэнтагон, Гелетэй паведаміў пра рост гвалту на ўсходзе Украіны ў выніку бесьперапынных паставак зброі і патоку жывой сілы ва Ўкраіну з Расеі, а таксама распавёў аб нядаўніх атаках, у выніку якіх былі забітыя і параненыя нявінныя мірныя жыхары.

«Міністры Хэйгел і Гелетэй таксама абмеркавалі сытуацыю з працягам паставак Украіне ваеннай дапамогі ЗША. Міністар Гелетэй падзякаваў Хэйгелу за працяг дапамогі з боку ЗША,» — паведаміў Кірбі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG