Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька пра менскі саміт і яго вынікі


На 26 жніўня ў Менску заплянавана сустрэча Пятра Парашэнкі, Уладзімера Пуціна, прадстаўніцы Эўразьвязу Кэтрын Эштан, Нурсултана Назарбаева і Аляксандра Лукашэнкі. Што думаюць лідэры грамадзкай думкі і экспэрты ў Беларусі пра пэрспэктывы гэтай сустрэчы ў справе спыненьня вайны ва Ўкраіне?

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька скептычна ставіцца да таго, што саміт у Менску будзе выніковы па ўсіх заяўленых тэмах, асабліва што да спыненьня вайны:

«Пакуль няма падстаў казаць пра нейкія якасныя паказчыкі, толькі пра колькасныя. Колькасьць рэпартажаў, публікацыяў, камэнтароў значна павялічыцца. Але па сутнасьці хуткіх зьменаў ня будзе. Палітыкам трэба дэманстраваць хоць маленькія, але крокі наперад. А калі іх няма, то складаецца ўражаньне, што гэта неэфэктыўныя палітыкі. Усе хочуць паказаць, што рухаюцца наперад — такая тактыка, але яна не прывядзе да хуткіх сапраўдных зрухаў. Нехта арыентуецца на парлямэнцкія выбары, якія будуць ва Ўкраіне, нехта арыентуецца на грамадзкую думку ў краіне».

Чаму на саміт пагадзіўся ехаць расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, ад якога Ўкраіна і Эўразьвяз будуць дамагацца спыніць падтрымку сэпаратыстаў? На думку Анатоля Лябедзькі, «Пуцін спрабуе контратакаваць Эўропу», каб дамагчыся адмены ці зьмяншэньня санкцыяў супроць Расеі. Анатоль Лябедзька не выключае, што Пуцін можа пайсьці і на адмену свайго эмбарга на ўвоз прадуктаў харчаваньня з Эўропы, калі Эўразьвяз пагодзіцца зьменшыць санкцыі. Але што да хуткага сканчэньня вайны на паўднёвым усходзе Ўкраіны, беларускі палітык нават не выключае, што пад прыкрыцьцём перамоваў Расея будзе нарошчваць пастаўкі сэпаратыстам. Пры гэтым Анатоль Лябедзька мяркуе, што пэўны плян урэгуляваньня канфлікту ў Менску будзе выпрацаваны і гэты плян будзе досыць кароткатэрміновы — менш за 1–2 месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG