Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прозьвішча «сэнатара», якога хочуць пасадзіць, дагэтуль хаваюць


Паседжаньне Савета Рэспублікі адбудзецца за зачыненымі дзьвярыма. Прэсу не пускаюць.

Пазачарговае паседжаньне Савета Рэспублікі, якое павінна адбыцца сёньня ў Менску, яшчэ не пачыналася. Пакуль невядома, а якой канкрэтна гадзіне «сэнатары» прыступяць да разгляду пытаньня аб пазбаўленьні статусу недатыкальнасьці сябра верхняй палаты Нацыянальнага Сходу. Прозьвішча сэнатара дагэтуль не паведамляецца.

У кулюарах не выключаюць, што размова ідзе аб магілёўскім бізнэсоўцы Віталі Кастагораве. Месяц таму ён быў затрыманы праваахоўнымі органамі. На паседжаньні Савета Рэспублікі ён быў пазбаўлены статусу недатыкальнасьці. Але, паводле юрыстаў, тады ня ўсе фармальнасьці, неабходныя для гэтай працэдуры, былі выкананыя. Пакуль журналістам гавораць, што паседжаньне пройдзе без прысутнасьці прадстаўнікоў мэдыяў. Журналістам паабяцалі даць інфармацыю толькі пасьля паседжаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG