Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пасылае ва Ўкраіну «гуманітарны» канвой


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паведаміў прэзыдэнту Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу, што Расея пасылае «гуманітарны» канвой ва Ўкраіне па ўзгадненьні зь Міжнародным Чырвоным Крыжам.

Барозу папярэдзіў Пуціна супраць любых дзеяньняў ва Ўкраіне, у тым ліку несанкцыянаваных гуманітарных паставак.

МЗС Украіны заявіў, што ён не пагадзіўся на расейскі гуманітарны канвой, і ня мае ніякай інфармацыі пра тое, што Расея плянуе пастаўляць ва ўсходнюю Ўкраіну.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў раней, што лічыць высокай верагоднасьць, што Расея паспрабуе пайсьці на ваеннае ўмяшальніцтва ва Ўкраіну «пад выглядам гуманітарнай апэрацыі».

Ён заявіў, што НАТО ня бачыць ніякіх прыкметаў таго, што Масква адводзіць свае вайсковыя часткі, якія ў колькасьці 20 тысяч чалавек разгорнутыя паблізу мяжы Расеі з Украінай, і могуць быць выкарыстаныя для правядзеньня незаконных ваенных апэрацый ва Ўкраіне.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ён дасягнуў пагадненьня з Кіевам наконт расейскіх гуманітарных паставак ва Ўсходнюю Ўкраіну пад наглядам Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

Але ўкраінскі прэзыдэнт Пётар Парашэнка патлумачыў, гуманітарная місія будзе дазволеная, толькі калі гэта «міжнародная місія без ваеннага эскорту расейскіх войскаў».

Парашэнка таксама заявіў, што вядзе перамовы з Эўразьвязам аб дастаўцы міжнароднай гуманітарнай дапамогі ўсходу Ўкраіны.

Ён сказаў, што прэзыдэнт Эўракамісіі Барозу паабяцаў прынамсі $ 3 млн эўрапейскай гуманітарнай дапамогі для Ўсходняй Украіны.

Лаўроў раскрытыкаваў ЗША, Вялікабрытанію і Францыю ў сувязі з праблемай гуманітарных паставак, сьцьвярджаючы, што заходнія дзяржавы супраць любой гуманітарнай дапамогі Ўсходняй Украіне.

Заходнія дзяржавы ня супраць паставак гуманітарнай дапамогі, яны супраць ідэі выкарыстаньня расейскіх узброеных сілаў у якасьці так званага «канвою» гуманітарнай дапамогі.

МУС Украіны заяўляе, што Расея спрабавала з 8 жніўня накіроўваць ваенныя канвоі ва Ўкраіне. Заяўлялася, што канвоі ахоўвалі гуманітарную дапамогу, але яны абыходзілі ўчасткі мяжы, якія ахоўваюць украінскія памежнікі, спрабуючы патрапіць ва Ўкраіну праз тыя ўчасткі мяжы, якія знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў.

Кіеў і заходнія дзяржавы мяркуюць, што Расея выкарыстоўвае такія перавозкі для дастаўкі зброі баевікам.

Між тым, украінскія ўзброеныя сілы сёньня працягвалі абстрэльваць Данецк.

Украінскі вайсковы прадстаўнік Андрэй Лысенка паведаміў сёньня, што ВПС Расеі парушылі паветраную прастору Ўкраіна прынамсі 5 разоў з 10 жніўня і што расейскія сілы працягваюць весьці гарматны агонь з тэрыторыі Расеі на ўкраінскіх войсках, якія змагаюцца з прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны.

Лысенка таксама паведаміў, што 568 украінскіх салдатаў былі забітыя на працягу апошніх чатырох месяцаў антытэрарыстычнай апэрацыі, а 2120 салдатаў былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG