26 жніўня ў вёсцы Маркава на Маладэчаншчыне адбудуцца традыцыйныя паэтычныя чытаньні, прысьвечаныя памяці Тацяны Сапач. Як сёлета будзе ўшанаваная памяць пра таленавітую паэтку на яе радзіме, і што чакае дзяржаву, якая вырашыла абысьціся без літаратуры? Госьцем перадачы – культуроляг Ірына Дубянецкая.