Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі сустрэўся з кіраўніком МЗС Чэхіі


Міністар замежных справаў Чэхіі Любамір Заоралэк прыняў беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які 21 чэрвеня быў вызвалены з турмы.

«Я рады, што вы на свабодзе — прывітаў міністар праваабаронцу. — Я хацеў бы запэўніць вас, што наша падтрымка дэмакратычных сілаў працягваецца, і мы падыходзім да гэтага сур’ёзна. Я жадаю вам, каб у вашай краіне было больш свабоды думкі і праэўрапейскі арыентаваных грамадзянаў».

Алесь Бяляцкі распавёў кіраўніку чэскага МЗС пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і пра палітычную сытуацыю напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў 2015 годзе.

Сайт МЗС Чэхіі, які паведаміў пра сустрэчу, нагадвае, што Бяляцкі зьяўляецца першым атрымальнікам прэміі Вацлава Гаўла, якую з 2013 году прысуджае штогод Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы за выдатны ўнёсак у абарону правоў чалавека ў Эўропе і ў сьвеце.

Алесь Бяляцкі трапіў за краты 4 жніўня 2011 году. Ён быў асуджаны на 4,5 гады турмы. Яго пакаралі за нясплату падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічылі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG