Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці больш стала карупцыі за гады кіраваньня Лукашэнкі?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Былы палітвязень, праваабаронца Андрэй Бандарэнка падаў скаргу на прысуд Кастрычніцкага суду Менску, паводле якога ён прызнаны вінаватым у злосным хуліганстве і асуджаны на 3 гады зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Амаль паўтара месяцы няма лістоў і званкоў ад вязьня горацкай калёніі Васіля Парфянкова. Грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык не выключае, што Парфянкоў зноў патрапіў  у карцэр ці цяжка хворы. Мікалай Статкевіч атрымаў нумар «Нашай нівы» з артыкулам на дзень народзінаў Сёньня ў Празе адбыўся гей-парад, у якім узялі ўдзе некалькі тысяч чалавек. Сярод лёзунгаў сёлетняга гей-параду – абарона праваў геяў і лесбіянак на постсавецкай прасторы. Навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, якія праводзяць летнюю сэсію ў Варшаве, былі за прошаныя да першай лэдзі польскай дзяржавы Ганны Камароўскай — жонкі прэзыдэнта Браніслава Камароўскага. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG