Чаму беларускія дэмакратычныя сілы дагэтуль публічна не распачалі працэс вылучэньня кандыдатаў на будучыя прэзыдэнцкія выбары? Ці будуць апазыцыйныя партыі імкнуцца да вылучэньня адзінага кандыдата і якім шляхам? Чаму ідэя Плошчы ўжо не выглядае настолькі прывабнай, як на ранейшых выбарах? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітолягі Юры Чавусаў і Андрэй Казакевіч.