Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў робяць хуліганамі


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэя Бандарэнку асудзілі на тры гады калёніі паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Тым часам лідэра грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана асудзілі на дзесяць сутак нібыта за «дробнае хуліганства». Міжнародны Чырвоны Крыж паведаміў, што вядзе перамовы з Расеяй пра магчымую дастаўку расейскай гуманітарнай дапамогі ва Ўсходнюю Ўкраіну, дзе працягваюцца баі. Для гэтага патрэбная згода ўраду Ўкраіны, аднак украінская ўлада і шэраг заходніх экспэртаў выказваюць засьцярогу, што Расея скарыстае гэта як нагоду ўвесьці ва Ўкраіну войскі пад выглядам міратворчых сілаў. Салігорскі райвыканкам не дазволіў Незалежнаму прафсаюзу гарнякоў «Беларуськалію» правесьці пікет з патрабаваньнем лепшых заробкаў, бясьпекі працы і захаваньня сацыяльных ільготаў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG