Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забарона на працы: гендэрная дыскрымінацыя, ці сацыяльная абарона?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:18:54 0:00
Наўпроставы лінк

Пры канцы ліпеня ўступіла ў сілу пастанова міністэрстэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, у якой зьмешчаны пералік працаў, да якіх забараняецца прыцягваць жанчын. Паводле гэтага дакумэнту, жанчыны ня могуць быць грузчыкамі, працаваць на хімічнай вытворчасьці і нават кіраваць міжгароднім аўтобусам... Усяго ў гэтым сьпісе 186 пазыцыяў. Сьпіс крыху скараціўся, раней у ім было 252 прафэсіі. І тым ня меней ён ёсьць. І стаўленьне ў грамадзтве да гэтых забаронаў на прафэсію неадназначнае. Дык гэта -- сацыяльная абарона жанчыны з боку дзяржавы, ці яе гендэрная дыскрымінацыя? І ўвогуле -- ці мае права дзяржава вырашаць, дзе, каму і як праваць? У дыскусіі бяруць удзел: у праскай тэлестудыі Радыё Свабода журналісты Алена Ціхановіч і Юры Дракахруст. На скайп-сувязі зь Вільні грамадзкая актывістка, кіраўніца грамадзянскай ініцыятывы «Наш дом» Вольга Карач.

XS
SM
MD
LG