Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: Правы чалавека важныя ў якой заўгодна сытуацыі (3)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Сёньня ў праграме: Беларусь чарговы раз зьмяніла мытныя правілы для грамадзян Мытнага саюзу, якія перасякаюць мяжу з Эўразьвязам. Супрацоўнікі амбасады ЗША ў Беларусі сумесна з прадстаўніцтвам ААН у Беларусі ўшанавалі памяць амэрыканскай супрацоўніцы ААН Рут Уолер. У Кастрычніцкім судзе Менску працягваецца працэс у справе праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якому пагражае 10 гадоў зьняволеньня за злоснае хуліганства. Тэмпэратурны рэкорд 80-гадовай даўніны пабіты: у Беларусі зафіксавана 35,5 градуса цяпла. Беларускі гідрамэтцэнтар заяўляе пра факт засухі ў паветры і не прагназуе бліжэйшым часам ні дажджоў, ні аслабленьня сьпёкі. Сёньня – дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі, прымеркаваны да гадавіны арышту былога палітвязьня праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Сёньня Алесь Бяляцкі наведаў у Празе Радыё Свабода. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG