Расейска-ўкраінскі канфлікт пераўтварыўся ў буйны геапалітычны крызыс у Эўропе. У год, калі чалавецтва адзначае 100-годзьдзе пачатку 1-й сусьветнай вайны і 75-годзьдзе пачатку другой сусьветнай, у паветры запахла трэцяй сусьветнай вайной. Новы востры выклік. А выклік заўсёды патрабуе выбару. Які выбар робіць Беларусь? Ці можа яна заставацца нэўтральнай у расейска-ўкраінскім канфлікце? І ці зможа Лукашэнка ў новай сытуацыі захаваць сувэрэнітэт краіны? У дыскусіі бяруць удзел аглядальнікі Радыё Свабода – Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў. Абмеркаваньне гарачых тэмаў у студыі Свабоды.