Сёньня – сто гадоў ад першых стрэлаў у Першай Сусьветнай вайне. Радыё Свабода зьвярнулася да 5 вядомых эўрапейскіх гісторыкаў з пытаньнямі: хто вінаваты і ці не пачынаецца сёньня Трэцяя Сусьветная? Трацейскі суд у Гаазе абавязаў Расею выплаціць 50 мільярдаў даляраў акцыянэрам ЮКОСу за экспрапрыяцыю кампаніі. Ці разглядаюць беларускія бізнэсоўцы, у якіх улады некалі адабралі бізнэс, магчымасьць атрымаць кампэнсацыі? Беларусь вядзе перамовы пра адмену візавага рэжыму з 15 краінамі сьвету. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Уладзімер Макей. Свабода ўдакладняла, у якія канкрэтна краіны можна будзе паехаць бязь візаў. У Воранаўскім раёне ствараецца музэй валуноў пад адкрытым небам. Некаторыя актывісты аднак выступаюць за тое, каб культавыя для беларусаў помнікі заставаліся на месцах.