Абмеркаваньне гарачых тэмаў у студыі Свабоды. Споўнілася 20 гадоў кіраваньню Аляксандра Лукашэнкі. Чым заслужылі беларусы такога лідара? Чаму церпяць яго такі доўгі час? І чаму Лукашэнку варта называць прэзыдэнтам насельніцтва, а ня нацыі? У дыскусіі бяруць удзел тэоляг Ірына Дубянецкая, пісьменьнік Сяргей Дубавец і журналіст Віталь Цыганкоў.