Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі браты не падстрахуюць (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Беларускі кіраўнік сёньня, наведваючы Віцебск, цікавіўся станам баявой гатовасьці мабільнай брыгады сіл спэцапэрацый. “Крый божа, нас не падстрахуюць са сьпіны браты і нам давядзецца весьці вайну самім”, выказаў ён апасеньні. “Агаворкі па Фрэйду” камэнтуюць ваенныя экспэрты.   Чаму ў Беларусі cтаў магчымы аўтарытарызм? На гэта пытаньне ў сваёй манаграфіі адказвае доктар палітычных навук Павал Вусаў. Кніга выйшла ў сьвет па-польску.   Чаму прыватныя ВНУ знаходзяцца пад большым ціскам, чым дзяржаўныя? Гісторыю свайго звальненьня асэнсоўвае вядомы дасьледчык Андрэй Кіштымаў.   Паводле афіцыйных дадзеных, па ўзроўні заробку на другім месцы пасьля Менску знаходзіцца Горадня. Наш карэспандэнт пацікавіўся ў людзей, ці блізкая іх зарплата да статыстычных 5 мільёнаў 800 тысяч.   Актывісты грамадзкай кампаніі супраць алькагалізацыі насельніцтва Беларусі сустрэліся зь першым віцэ-прэм'ерам Уладзімерам Сямашкам. Падаем дэталі іх пляну. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG