Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго ловяць на «жучкоў» (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Польскі часопіс Wprost апублікаваў раздрукоўку тэлефоннай гутаркі міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і былога міністра фінансаў Яцэка Растоўскага. Публікацыя спарадзіла гучны скандал. Каму была выгадна публікацыя гэтай тэлефоннай гутаркі? Якія ў яе могуць быць палітычныя наступствы? І што яна кажа пра культурны ўзровень суразмоўцаў? У праграме таксама: Алесь Бяляцкі зладзіў першую па выхадзе на волю прэсавую канфэрэнцыю. Ён сказаў, што не шкадуе пра тры гады за кратамі і што сядзець яму было “ўнутрана лёгка”. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч да канца чэрвеня пакіне Менск у сувязі з завяршэньнем сваіх паўнамоцтваў. Пасьля таго як Украіна падпіша пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам, урад Расеі прыме рашэньне пра абарону свайго рынку. Аналітыкі прагназуюць, што Беларусь ня будзе прымаць такіх захадаў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG