Госьць праграмы — дасьледчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў сьвеце Томас Бэрд, прафэсар славянскіх моваў і літаратураў Куінзскага коледжу Гарадзкога ўнівэрсытэту Нью-Ёрку, сталы аўтар і сябра рэдкалегіі штогадовага выданьня «Запісы» Беларускага інстытуту мастацтва і навукі ў ЗША, адзін з заснавальнікаў і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі беларускіх дасьледаваньняў, аўтар разьдзелу пра беларускую літаратуру ў Энцыкляпэдыі сусьветнай літаратуры ў 20-м стагодзьдзі. Сярод іншага размова пра тое, як Томас Бэрд параіў Іосіфу Бродзкаму творы Васіля Быкава, пра гутарку Томаса Бэрда з мітрапалітам Філарэтам пра беларускую мову ў праваслаўнай царкве ў Беларусі, пра выступы беларускіх пісьменьнікаў у ЗША і пра тое, ці наканаваная беларускім творам ізаляцыя ў сьвеце.