Бяз Быкава. У эфіры з Ганнай Соўсь ад 18-й да 20-й
Сёньня ў праграме: Паведамляецца, што Расея мае намер перакінуць у Беларусь ядзерныя бамбавікі Ту-160. Графіцістаў аштрафавалі за партрэт Быкава. Як у Беларусі адзначаць 90-годзьдзе Васіля Быкава. Жыцьцё побач з вайной. Гутарка з Аляксеем і Настасьсяй Дудзінавымі з Херсону. На загад Парашэнкі ўкраінскае войска спыняе агонь. Сэпаратысты не прымаюць мірны плян Парашэнкі. Дэталі для Беларускай АЭС вырабляюць у ахопленым вайной Краматорску. Беларускамоўны немец прынясе да расейскай амбасады ў Вільні пахавальны вянок. Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.