На мінулым тыдні ў Астане была падпісаная дамова аб утварэньні Эўразійскага саюзу. Як яна адаб'ецца на жыцьці беларусаў? Ці ставіць яна крыж на памкненьнях той часткі грамадзтва, якая бачыць будучыню краіны ў інтэграцыі з Эўрапейскім зьвязам? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваюць галоўны рэдактар часопісу АРХЭ Валер Булгакаў і палітык Вінцук Вячорка.