Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залаты батон для Лукашэнкі (3)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Вядомы расейскі тэлефонны жартаўнік Vovan222 нібыта разыграў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, прыкінуўшыся сынам Віктара Януковіча. На аўдыёзапісе чалавек з голасам вельмі падобным да Лукашэнкавага гаворыць, што гатовы прыняць Януковіча-старэйшага ў Беларусі. Прэс-служба прэзыдэнта Беларусі адмовілася камэнтаваць зьяўленьне аўдыёзапісу. У акруговым судзе Варшавы пачаўся закрыты працэс над беларускім грамадзянінам, якога абвінавачваюць у шпіянажы супраць Польшчы. На судзе працуе перакладчык зь беларускай мовы. У Беларусі распачалося цэнтралізаванае тэставаньне – пачатак уступнай кампаніі ў ВНУ краіны. На ўдзел у ім зарэгістраваліся 105 тысяч 669 абітурыентаў. Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа скончылі яшчэ 17 хлопцаў і дзяўчат. Ліцэй зачынілі на пачатку 2000-х на загад Міністэрства адукацыі, і ад таго часу ён працуе фактычна падпольна. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG