Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна на ўсходзе Ўкраіны і «Славянскі базар» (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

На усходзе Ўкраіны працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя. Журналісты ацэньваюць тылавое забесьпячэньне ўкраінскіх вайскоўцаў як жахлівае. У Данецкай вобласьці, непасрэдна каля раёну баявых дзеяньняў, знаходзіцца карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода Ляўко Стэк. Гутарка зь ім прагучыць у нашым эфіры. Адмысловую інтрыгу сёлета мае віцебскі фэстываль культураў «Славянскі базар». Ці пагодзяцца ўкраінскія артысты, якія заўжды былі гасьцямі фэстывалю, выступаць на адной сцэне з расейскімі калегамі, якія актыўна падтрымалі ваенныя дзеяньні Расеі ў Крыме і ва Ўсходняй Украіне, высьвятляла наша карэспандэнтка. У Менску арыштаваны рэктар Інстытуту культуры Беларусі Канстанцін Рамішэўскі. Яго падазраюць у спробе атрымаць хабар. На месцы масавага зьнішчэньня людзей на тэрыторыі былога канцлягеру «Трасьцянец» пад Менскам заклалі памятную капсулу. Там маюць збудаваць мэмарыял у памяць ахвяраў нацызму. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG