Чаму, ня гледзячы на выказанае незадавальненьне тэкстам пагадненьня, Аляксандар Лукашэнка ўсё ж падпісаў дамову аб стварэньні Эўразійскага саюзу? Чаго больш – палітыкі альбо эканомікі – у гэтым утварэньні і якая краіна атрымае найболей выгодаў? Ці становіцца эўразійская інтэграцыя незваротнай для Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць эканаміст Яраслаў Раманчук і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.