Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыю кінуць у сьвінарнікі (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Сельскую гаспадарку перавядуць на ваеннае становішча. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён. Ураду даручана да 1 студзеня вярнуць у крамы сьвініну, дзе яна стала дэфіцытам. «Кіньце туды вайскоўцаў, міліцыю, паліцыю, самі ідзіце працуйце. Але 9 комплексаў павінны быць імгненна дэзынфікаваныя і неадкладна заселеныя жывёлай», – запатрабаваў Лукашэнка. Ці вернецца сьвініна ў крамы, а калі так – дык па якой цане? Ці зможа міліцыя прымусіць калгасы працаваць эфэктыўна? У праграме таксама рэпартаж з Данецку, расповеды пра беларускіх палітвязьняў, знаёмства з арганізатарам украінскага паспалітага рушаньня, а таксама прэзэнтацыя новага кавэру песьні «Радыё Свабода» ад гурта «Рэха». Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG