Беларускімі вайсковымі сымбалямі падпалкоўнік у адстаўцы Віктар ЛЯхар цікавіцца больш за пятнаццаць гадоў. Вынікам гэтых зацікаўленьняў стала кніга “Вайсковая сымболіка беларусаў”, якая выйшла нядаўна ў выдавецтве “Харвест”. Дакуль у Беларусі будзе весьціся вайна з нацыянальнай сымболікай? І чаму неабходна заканадаўча вызначыць, што такое нацысцкая свастыка? З аўтарам кнігі гутарыць Міхась Скобла.