Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана двухтыднёвай свабоды


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:13:24 0:00
Наўпроставы лінк

Менск працягвае жыць хакейным жыцьцём. Напэўна ж, ніколі яшчэ за ўсю сваю гісторыю старажытны горад ня быў такім шматлюдным, вясёлым, паднядзеленым, як у дні сусьветнага хакейнага чэмпіянату. На два-тры тыдні беларуская сталіца стала выспай свабоды ў несвабоднай краіне. А насамрэч: ці стаў Менск эўрапейскім хоць на гэты невялікі тэрмін? Як турысты і мясцовыя жыхары скарысталіся падоранай уладамі свабодай? Як выяўляецца афіцыйна абвешчаная беларуская гасьціннасьць? Якая цана гэтай кароткай свабоды? Хто, колькі і паводле якіх рахункаў заплаціў за яе? Што нясе для будучыні Беларусі актыўна выяўлены патрыятызм беларусаў? Ці будзе мець наступствы гэты чэмпіянат для будучыні краіны? Ці ўсё вернецца на свае колы з ад’ездам апошняга турыста, або нешта зрушыцца ўсё ж да лепшага ў бок Эўропы, да свабоды?  Нарэшце: хто перадусім перамог на гэтым чэмпіянаце? Горад, краіна, нацыя, айчынны хакей, Лукашэнка?  У перадачы бяруць удзел галоўны рэдактар газэты “Туризм и отдых" Ліля Кобзік і аглядальнік Радыё Свабода Ігар Карней. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

XS
SM
MD
LG