Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія назіраньні


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

У адрозьненьне ад Расеі Беларусь накіроўвае назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіну. Едуць як назіральнікі ад уладаў, так і ад грамадзянскай супольнасьці. У Слоніме міліцыя прызнала парушэньне падчас падліку галасоў на мясцовых выбарах, але за фальсыфікацыю ніхто не адказвае. Да сёньня правам бязьвізавага ўезду ў Беларусь падчас чэмпіянату сьвету па хакеі скарысталіся каля 29 тысяч замежнікаў. Каб беларусы былі надалей зацікаўленыя ў памежным гандлі, чарнігаўцы абяцаюць ім ахову і жывы калідор. Наш карэспандэнт заўважыў танк на адным з блёк пастоў. У Петрапаўлаўскім саборы Менску адбылося разьвітаньне зь вядомым беларускім бардам, паэтам і музыкам Зьмітром Сідаровічам. Да завяршэньня навучальнага году ў Менску будуць прымеркаваныя дні цьвярозасьці. У Беларусі 54% жыхароў глядзяць на сьвет станоўча, паводле рэйтынгу пазытыўнага досьведу, які склалі сацыёлягі цэнтру Gallup. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG