Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяздомныя недарэчы (3)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Міліцыя зладзіла спэцапэрацыю супраць актывіста кампаніі “Ежа супраць бомбаў”. Аляксандра Курца, асудзілі за хуліганства. У Бабруйску сёньня адкрыўся музэй сталінскіх рэпрэсіяў. Ён працуе ў сядзібе мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Служба бясьпекі Ўкраіны прадухіліла тэракт у Адэсе. Сярод падазраваных затрыманы і грамадзянін Беларусі. Матчы хакейнага чэмпіянату сьвету ў Менску праходзяць пры незапоўненых трыбунах, а агляд заўзятараў праводзіцца з надзвычайнай пільнасьцю. А таксама: знаёмства з майстрыхай Сьвятланай Ветравай, якая паказвае турыстам беларускае ткацтва. Галоўны нарколяг Беларусі Іван Канаразаў абвяргае высновы справаздачы Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), што беларусы п’юць больш за ўсіх на сьвеце. 17 траўня раптоўна пайшоў з жыцьця знаны беларускі музыка, паэт, арганізатар шматлікіх культурніцкіх праектаў Зьміцер Сідаровіч. Ці мае пад сабой падставы крымінальная вэрсія заўчаснай сьмерці паэта і музыкі? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG