Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усіх перапілі (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Беларусы сталі лідэрамі ў сьвеце ў спажываньні алькаголю. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. Што павінна зьмяніцца, каб нацыя перастала сьпівацца – меркаваньне ўрача-нарколяга і апытаньне на вуліцах Гомеля. Колькі турыстаў прыехалі на хакейны чэмпіянат і хто зь іх самы прыкметны. Адкуль пустыя месцы на трыбунах пры тым, што квіткі распрададзеныя? Першая прэс-канфэрэнцыя Мітрапаліта Паўла: пра беларускі буквар, пра Ўкраіну, пра Лукашэнку-верніка і пра перамогу Канчыты Вурст на Эўрабачаньні. Расейцы «скідваюць» свае рублі – да чаго б гэта? Да юбілею беларускай Свабоды: пачынаем знаёміць слухачоў з новымі сучаснымі варыяцыямі легендарнай песьні Улісу «Радыё Свабода». Сёньня –гарадзенскі гурт «Здань». Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG