Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку не здымаць


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Эўрадэпутата з Польшчы Марка Мігальскага не пусьцілі ў Беларусь, паводле тлумачэньня памежнікаў, з-за ўказаньняў Расеі. Журналісты, акрэдытаваныя на менскім хакейным чэмпіянаце, наракаюць на занадта пільныя праверкі і некамфортныя ўмовы ў прэс-цэнтрах. Журналістам таксама забаронена здымаць трыбуну, дзе сядзіць Лукашэнка і пісаць пра жыцьцё беларусаў. Масква пачынае адаптаваць дамоўленасьці па нафтавым мыце з Беларусьсю. Выйгрыш для беларускага бюджэту можа аказацца і не такім вялікім. Курсы вывучэньня беларускай мовы «Мова Нанова» пашырылі сваю геаграфію. 11 траўня Магілёў стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся моўныя заняткі. Мастачка зь Нясьвіжа Натальля Бордак трое сутак правяла ў пастарунку за плякат «Не пуцінскай вайне з Ўкраінай!». Суд яе яшчэ чакае. Vox pop: як вы ставіцеся да выкарыстаньня сэпаратыстамі ва Ўкраіне афіцыйнага беларускага сьцягу? Рэфэрэндумы сэпаратыстаў: ці разумелі людзі, за што галасавалі? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG