У старажытным Заслаўі летась быў асьвечаны Сабор Усіх беларускіх сьвятых, збудаваны на грамадзкія ахвяраваньні. Менская і заслаўская інтэлігенцыя неаднаразова зьбіралася на талаку, каб дапамагчы ў будаўніцтве. Чаму ўсё ж царква была перададзеная Беларускаму экзархату Расейскай праваслаўнай царквы? Госьцяй перадачы — ініцыятарка будаўніцтва храма мастацтвазнаўца Тацьцяна Гаранская.