Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рускія не прайшлі (3)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Сёньня ў Менску адбылося традыцыйнае шэсьце да плошчы Перамогі з нагоды 9 траўня, а таксама адкрыцьцё хакейнага чэмпіянату сьвету – першага міжнароднага спаборніцтва такога ўзроўню ў Беларусі. Напярэдадні міліцыя правяла «зачыстку» па ўсёй краіне: на розныя тэрміны за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаваньне» асуджаныя дзясяткі грамадзкіх актывістаў, многія вымушаныя хавацца. Адметнасьцю афіцыйных мерапрыемстваў у горадзе стала практычна поўная адсутнасьць георгіеўскіх стужак ва ўдзельнікаў. У часе шэсьця толькі некаторыя турысты мелі расейскія сьцягі. Міліцыя не дапусьціла і правядзеньня Рускага маршу. Пра тых, хто сьвяткуе і тых, каму не да сьвята – у жывым эфіры Свабоды. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG