Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадхакейнае падпольле (3)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:28:00 0:00
Наўпроставы лінк

Другі тыдзень многія палітычныя актывісты не начуюць дома, каб пазьбегнуць арышту перад пачаткам хакейнага чэмпіянату. За кратамі апынуліся каля двух дзесяткаў чалавек. У Менск зьяжджаюцца нацыянальныя зборныя, якія возьмуць удзел у чэмпіянаце. Швэдзкая каманда праходзіць інструктаж, як паводзіць сябе у краіне дыктатуры. Швэдзкага праваабаронцу Марціна Ўглу, які ехаў у Беларусь з хакейным квітком, затрымалі ў аэрапорце і паведамілі, што ён непажаданая асоба. Міністэрства сувязі зацьвердзіла графік адключэньня правадной сеткі. Так, з 2 траўня цалкам адключылі правадное вяшчаньне ў Глыбоцкім раёне. Сёньня, праз 15 гадоў пасьля зьнікненьня генэрала Юрыя Захаранкі, былога міністра ўнутраных спраў Беларусі, загадка яго лёсу нераскрытая. Украіну чакаюць выбары у стане неабвешчанай вайны з Расеяй. Як гэта паўплывае на актыўнасьць грамадзтва – меркаваньне ўкраінскага палітоляга Віктара Каспрука. Званіце ў эфір, каб адказаць, ці шкада будзе разьвітацца з радыёкропкай? Як вы слухаеце і ці будзеце слухаць радыё? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG