Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майскія пасадкі


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Беларускую патрыятычную моладзь ізалююць да пачатку чэмпіянату па хакеі. Сёньня Дземідзенку і Мускага пасадзілі на 20 сутак, Цянюту – на 10. Вызвалены палонны данецкіх сэпаратыстаў Мікола Якубовіч, які раней працаваў міліцыянтам у Берасьці. Ён даў кароткае інтэрвію Радыё Свабода. Рэдактар інтэрнэт-выданьня «Остров» з Данецку Сяргей Гармаш расказвае, што азначае цяпер быць украінскім журналістам і чаму мясцовая эліта «здае рэгіён». Vox populi: зь якіх СМІ вы атрымліваеце інфармацыю пра падзеі ва Ўкраіне? Супрацоўніца Паўночна-Каўкаскай службы Радыё Свабода Аміна Ўмарава камэнтуе паведамленьні пра магчымую прысутнасьць чачэнцаў у шэрагах сэпаратыстаў ва Ўкраіне. На яе думку, гэта могуць быць толькі адзінкі з атачэньня Рамзана Кадырава. У Гомелі БРСМ рэкамэндуе выкарыстоўваць на мерапрыемствах 9 мая не георгіеўскія, а чырвона-зялёныя стужкі. Слухайце дыскусію ў эфіры: што сёньня ўяўляе сабой аранжава-чорная стужка – сымбаль перамогі ці сымбаль расейскага імпэрыялізму. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG