У новай перадачы «Бяз гальштукаў» гаворым пра георгіеўскую стужку як сымбаль і ідэалягічны інструмэнт, яе гісторыю і сучаснае выкарыстаньне ў Расеі, Беларусі і рэгіёне. Удзельнічаюць: палітык Вінцук Вячорка, які зрабіў лінгвістычны і гістарычны аналіз георгіеўскай стужкі, і намесьнік дырэктара рускай службы Радыё Свабода Андрэй Шары.