Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразійскі саюз – цяпер ці праз 15 гадоў


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

У Менску праходзіць сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі, Казахстану і Расеі. Дагэтуль застаюцца няўзгодненымі пытаньні аб правілах Эўразійскага эканамічнага саюзу, дамову аб якім кіраўнікі трох дзяржаваў маюць намер падпісаць у канцы траўня. Эўразьвяз сёньня абнародаваў дадатак да чорнага сьпісу санкцый. Абвешчаныя новыя 15 імёнаў грамадзян Расеі, якія, на думку ЭЗ, нясуць адказнасьць за дзеяньні супраць сувэрэнітэту Ўкраіны. Прагучыць інтэрвію зь беларусам, які цяпер працуе ў Данецкай вобласьці, а таксама рэпартаж нашага карэспандэнта з Майдана незалежнасьці ў Кіеве. Сёньня на месцы масавых расстрэлаў людзей ва ўрочышчы Курапаты зьбіраюцца грамадзкія актывісты, каб прайсьці маршрутам, па якім ў 30-ыя гады мінулага стагодзьдзя ў Курапаты з Менску звазілі людзей, прыгавораных да расстрэлу. Як вы ставіцеся да ўвядзеньня Захадам санкцыяў супраць Расеі? Ці здольныя гэтыя санкцыі засьцерагчы ад анэксіі новых тэрыторыяў Украіны? На такое пытаньне карэспандэнта “Свабоды” адказвалі гарадзенцы. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG