Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмаўляе інспэктарам


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Расейскія ўлады прызналі, што на мяжы з Украінай разьмешчаная вялікая вайсковая групоўка. Тым часам Расея апавясьціла Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША аб адмене дазволу на інспэкцыйны палёт у расейскай паветранай прасторы. Масква і Вашынгтон маюць права праводзіць узаемныя інспэкцыі па двухбаковых пагадненьнях у галіне кантролю за ўзбраеньнямі. Палітвязьня Мікалая Статкевіча падтрымала арганізацыя «Міжнародная амністыя». Сёньня апошні дзень перад адным з найгалоўнейшых хрысьціянскіх сьвятаў — днём Уваскрашэньня Хрыстова. Сёлета вернікі ўсіх канфэсій будуць сустракаць Вялікдзень разам. Ці існуе сёньня пагроза для незалежнасьці Беларусі? Калі так, то ад каго ці ад чаго яна сыходзіць? На гэтыя пытаньні карэспандэнта «Свабоды» адказвалі сёньня берасьцейцы. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG