Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казематы за мяса і за кватэры (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў затрыманьне гендырэктара Слуцкага мясакамбінату і ягонага намесьніка, не называючы прозьвішчаў. На камбінаце кажуць, што гнілога мяса ў іх не было. У сваім апошнім слове ў судзе Віктар Піліпец, былы кіраўнік Гомелю, гаварыў пра ціск і забароненыя мэтады сьледзтва ў справе аб незаконным разьмеркаваньні кватэр. Паводле Піліпца, «дзесяткі людзей прайшлі праз казематы». Пра ўкраінскія падзеі сёньня ў эфіры гавораць: Беларускі журналіст Дзьмітры Галко з Харкава, украінскі правабаронца з Луганску Канстанцін Рэвуцкі, кіраўнік прафсаюзу гарнякоў Данбасу Мікалай Валынка і кандыдат на ўкраінскага прэзыдэнта Юлія Цімашэнка. Голас народу: чаму Аляксандр Лукашэнка насуперак пазыцыі Масквы адважыўся выступіць супраць фэдэралізацыі Ўкраіны? Апытаньне ў Горадні. Азіраючыся ў 1994-ы: дэталі першай прэзыдэнцкай кампаніі, параўнаньне іміджу кандыдатаў Лукашэнкі і Пазьняка вачыма культуроляга Ягора Сурскага, які захоўвае тагачасныя плякаты. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG