Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец Маскоўскага вакзалу (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

На сустрэчы з прадстаўніком расейскага ўраду Дзьмітрыем Рагозіным Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь у любой сытуацыі будзе з Расеяй. Аляксандар Мілінкевіч на пасяджэньні Эўрапарлямэнту пераконваў, што нельга ізаляваць Беларусь разам з Расеяй. Украінскі экспэрт Дзьмітры Тымчук пра тое, якую ролю на самой справе адыгрывае Беларусь для Украіны – добрага суседа ці агрэсара. З 1 красавіка з Маскоўскага аўтавакзалу сталіцы больш не адпраўляюцца міжгароднія і прыгарадныя аўтобусы. Пасьля зносу будынку на гэтай пляцоўцы свой офіс пабудуе Газпром. А таксама пра тое, чаго можна чакаць ад новага антыкарупцыйнага дакладу. Рэпартаж з памежнай расейскай вёскі Кібіршчына: закрыты магазін, жыхары жывуць зборам мэталалому, глядзяць расейскае ТВ і гавораць амаль па-беларуску. Vox pop у Гомелі: ці спыніцца Расея на захопе Крыму? Званкі слухачоў: пра расейскі сьцяг на заводзе шампанскіх він, пра тое, хто прыдумаў дзень беларуска-расейскага адзінства і што пра гэта пісаў Янка Купала. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG