Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будзе з украінскім візавым рэжымам? (3)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Украінская Вярхоўная Рада прыняла дэклярацыю аб барацьбе за вызваленьне Украіны. На знак пратэсту супраць расейскай акупацыі Крыму Ўкраіна заявіла пра спыненьне чальцоўства ў СНД і пра магчымасьць увядзеньня візавага рэжыму з Расеяй. Тым часам Расейская Дзяржаўная дума ратыфікавала пагадненьне аб далучэньні Крыма да Расеі. У Беларусі да канца году будзе служыць каля тысячы расейскіх вайскоўцаў. Цэнтральная выбарчая камісія сёньня паведаміла – за першыя два дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах да скрыняў прыйшло амаль 10% выбарцаў. Гэта болей, чым на папярэдніх выбарах у 2010 годзе, і яшчэ болей, калі параўноўваць з выбарамі 2007 году. Аднак незалежныя назіральнікі сьведчаць пра іншае: насамрэч выбарчыя ўчасткі – бязьлюдныя. “Украіна выходзіць з СНД і заяўляе пра намер увесьці візавы рэжым з Расеяй. Як вы да гэтага ставіцеся?” На такое пытаньне адказалі жыхары Магілёва. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG