Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да каго прамаўляў Януковіч? (3)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Адхілены прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паказаўся журналістам. Каму адрасаваная ягоная прамова? Якое расейскае пасланьне агучыў былы ўкраінскі кіраўнік? Аляксандар Лукашэнка лічыць, што ў аснове ўкраінскага крызісу ляжаць развал эканомікі і карупцыя. Афіцыйнай пазыцыі Менску па расейска-украінскім канфлікце па-ранейшаму няма, але беларускае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА выступіла з ускоснай крытыкай плянаў расейскай анэксіі Крыму. 11 сакавіка з Баранавіцкага арыштнага дому вызваліўся палітвязень, маладафронтавец Уладзь Яроменак, адбыўшы 3 месяцы няволі за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. У сыстэме аховы здароўя Менску не хапае малодшага і сярэдняга мэдпэрсаналу, бо мэдсёстры і санітаркі сыходзяць працаваць у гандлёвыя сеткі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG