Чаму пляны Масквы адносна Крыму так хутка мяняліся – ад рэфэрэндуму пра большую аўтаномію да далучэньня паўвыспы да Расеі? Чаму Ўкраіна не дае ваеннага адказу на ўварваньне на сваю тэрыторыю? Наколькі адэкватная сытуацыі рэакцыя Захаду? Чаму Лукашэнка не падтрымаў Пуціна? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць украінскі палітоляг Косьць Бандарэнка, расейскі журналіст Віктар Дзятліковіч і беларускі пісьменьнік і публіцыст Віктар Марціновіч.