Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто будзе міратворцам? (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Украінcкі пасол у Менску Міхаіл Ежэль перайшоў на бок новай улады ў Кіеве і асудзіў расейскую агрэсію. Зварот Кучмы і верагоднасць таго, што Аляксандр Лукашэнка згуляе ролю міратворца ў расейска-ўкраінскім канфлікце. У бліц-аналізе Свабоды з Аляксандрам Класкоўскім. ЗША і Эўропа абяцаюць  дапамогу Ўкраіне і санкцыі Расеі. Як можа адказаць на санкцыі Масква? Дзень ў Сімферопалі вачыма відавочца. Журналіст Усейн Джабараў перадае пра сутычку вакол штабу берагавой аховы ВМС Украіны. У дзень сьмерці Сталіна Іван Якубовіч, колішні сын “ворага народа” згадае, як ён сам патрапіў у Варкуту і сваю доўгую дарогу дадому. Акруговая камісія ў Гомелі пастанавіла, што здымак кандыдата Уладзіміра Няпомняшчых ня можа быць змешчаны на агульным плакаце кандыдатаў, бо Няпомняшчых сфатаграфаны ў майцы з надпісам “За Беларусь без Лукашэнкі”. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG