Гарачы Крым. Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч
Расейскія вайскоўцы захапілі большасьць стратэгічных вайсковых аб’ектаў Крыму. Змітра Дашкевіча пасадзілі на 12 сутак, затрымаўшы перад меркаваным пікетам ля расейскага пасольства. Беларускія ўлады маўчаць пра расейскую агрэсію ў Крыме, зь яе асуджэннем выступілі толькі прадстаўнікі дэмакратычных партый. У Менску развітваюцца з Рыгорам Барадуліным. Паводле апошняй волі паэта яго пахаваюць ва Ўшачах побач з маці. Украінскія паралімпійцы вырашаюць, ці будуць яны прымаць удзел у паралімпійскіх гульнях у Сочы. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.