Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмігрант Януковіч вінаваціць Захад і бандэраўцаў


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Наколькі пераканаўчай была заяўка на вяртаньне Віктара Януковіча? Погляд кіеўскага журналіста Юрыя Сьвірка. Ці вызначыўся Менск адносна таго, каго прызнаваць украінскай уладай? У бліц-аналізе адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў. Наш карэспандэнт раскажа, ці карэктуюць беларускія турагенцтвы пляны на крымскі адпачынак. Мы падамо падрабязнасьці гуманітарнай акцыі чэскага ўраду, які запрасіў і перавёз вайсковымі самалётамі на лячэньне ў Чэхію цяжкапараненых удзельнікаў Майдану. Гарадзенскі прараб будаўнік Андрэй Аляксейчык падрабязна раскажа пра свой вопыт працы на расейскіх будоўлях. Ён кажа, што знайсьці працу там вельмі лёгка, атрымаць грошы – цяжка. Зьміцер Дашкевіч закончыць чытаць сваё турэмнае апавяданьне «Гумовы тапак». Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG