Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці засталіся ў Расеі рычагі, акрамя Крыму?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Ва Ўкраіне новы ўрад. Раскажам пра тых, хто заняў ключавыя пазыцыі. Парлямэнт Крыму прызначыў рэфэрэндум аб аўтаноміі. У Расеі не засталося ніякіх іншых рычагоў, акрамя Крыму, лічыць палітоляг Віталь Портнікаў, які будзе госьцем Свабоды і мы пагаворым пра тое, ці не паўторыцца ў Крыме сытуацыя, як з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй. Ці падтрымае Беларусь Расею ва ўкраінскім пытаньні? Абмяркуем з аналітыкам Свабоды Юр'ем Дракахрустам. Матэрыялы з інтэрнэту ад ліпеня стануць доказамі ў судзе. Ці стануць камэнтатары больш абачлівымі ў сеціве, пагутарым з мэдыя-экспэртам Паўлюком Быкоўскім. Напярэдадні чэмпіянату сьвету «хакейныя» гатэлі ў Менску адны – недабудаваныя, другія – звышдарагія. І турэмная літаратура на Свабодзе – Зьміцер Дашкевіч чытае апавяданьне «Гумовы тапак». Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

XS
SM
MD
LG