Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч пра мову і майдан


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

На Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч "Час second-hand". На сустрэчу зь пісьменьніцай прыйшлі некалькі сотняў чалавек. Навіны палітвязьняў: Мікалай Статкевіч адмаўляецца зьвяртацца да Аляксандра Лукашэнкі, бо такі зварот азначаў бы прызнаньне легітымнасьці Лукашэнкі. Да Мікалая Аўтуховіча не дайшлі тэлеграма і паштоўкі з Майдану. Мікалаю Дзядку адмовілі ў атрыманьні харчовай бандэролі. Завод “Гарызонт” не вытрымлівае канкурэнцыі з замежнымі вытворцамі. Больш за месяц жыве ў бэтоннай трубе вадасьцёку 75-гадовы магілёўскі бяздомны Юры. Перажыўшы лютыя маразы стары чакае вясны, каб наведаць сына. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG