Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі вірус для Абамы?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Наколькі верагодна, што беларускія праграмісты стваралі сайт амэрыканскай дзяржаўнай праграмы ў галіне аховы здароўя? Ці можа гэта азначаць рызыку для бясьпекі амэрыканскай праграмы? Адкажа Аляксей Лявончык, экспэрт у галіне лічбавых камунікацый. 5 сутак за кратамі за фота з плякатам «Трымайся, Украіна! Мы з вамі». Расповед заўзятара БАТЭ. Зноў малочная вайна? Што яна прынясе беларусам? Бліц-аналіз Свабоды. У алімпійскай вёсцы паднялі беларускі дзяржаўны сьцяг. Замежны друк яшчэ да адкрыцьця Алімпіяды піша, што сочынскія гульні прэтэндуюць на статус самых скандальных. Брытанская «Гардыян» называе 5 прычынаў. Як загартоўвацца за кратамі? Як не задыхнуцца ад недахопу паветра? Чытаем урыўкі кнігі Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе». Па Менску ходзіць Зянон Пазьняк. Что-то не так. Песьня-злабадзёнка сьпевака Вінцэнта. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG