Прарасейскія «аўстрыйцы» ва Ўкраіне. Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 20.00
Сёньня ў нашай праграме навіны з Украіны, дзе Вярхоўная Рада спрабуе дамовіцца, як выйсьці з палітычнага крызісу. Як рэагуюць украінцы на інфармацыю эўрадэпутаткі Рэбэкі Хармс пра тое, што былы прэм’ер-міністар Мікалай Азараў, выканаўца абавязкаў прэм’ера Сяргей Арбузаў і кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэй Клюеў маюць пашпарты грамадзян Аўстрыі? Прагучыць апытаньне ў Магілёве: «Чаму беларуская ўлада амаль ніяк не рэагуе на падзеі ва Украіне?» 4 лютага — Усясьветны дзень барацьбы з анкалягічнымі захворваньнямі. Мы раскажам пра анкалягічную сытуацыю ў Беларусі і падвядзем вынікі нашага праекту «Жыцьцё пасьля раку». У дзясятую гадавіну зьяўленьня фэйсбуку мэдыя-экспэрт Паўлюк Быкоўкі ў бліц-аналізе гаворыць пра ролю сацыяльных сетак у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio