«Я падняў у руках белую насоўку і падышоў да іх, каб спытацца...» – Уладзімер Някляеў, які паехаў на разьвітаньне зь Міхалам Жызьнеўскім, расказвае па тэлефоне з Кіева. Слухайце таксама любімую ўкраінскую песьню Міхала. Падрабязнасьці пра Сьцяну праведнікаў сьвету, якая ўзьнікне ў Беларусі. Наколькі важная падтрымка землякоў для тайбаксёра Віталя Гуркова. Тэлеканал Белсат перамог у спрэчцы за назву, але дагэтуль ня мае акрэдытацыі ў Беларусі. «Жыцьцё пасьля раку». Сваю гісторыю змаганьня з хваробай раскажа Зінаіда Берагейка з Клічава. У Турэмнай літаратуры – пачатак тыдня на Свабодзе Алеся Бяляцкага, слухайце ўрывак з кнігі «Асьвечаныя Беларушчынай». Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.