Украіна чакае перамоваў паміж уладай і апазыцыяй пра выйсьце з палітычнага крызысу. Ці ёсьць яшчэ запас цярпеньня ва ўлады і ўдзельнікаў Эўрамайдану? Ці засталіся шанцы на мірнае вырашэньне зацягнутага процістаяньня? Вы пачуеце жывое ўключэньне з Кіеву, меркаваньні аналітыкаў. Мы таксама падвядзем папярэднія вынікі першага этапу мясцовых выбараў, паразважаем, на якія алімпійскія посьпехі можа разьлічваць Беларусь і абмяркуем, чаму сумы ганарараў спартоўцам не адбіваюцца на іх дасягненьнях, распавядзем чарговую гісторыю ў рубрыцы «Жыцьцё пасьля раку» і пазнаёмім з урыўкамі кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня». Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.